Вёска
Стаклішкі літ. : Stakliškės
Герб
Касцёл
Стаклішкі , часам Ста́клішкес [ 2] (літ. : Stakliškės ) — вёска ў Прэнскім раёне Ковенскага павета Літвы . Цэнтр Стаклішкаўскай сянюніі . Месціцца на ўсход ад Прэнаў , на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі .
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Гарадскі герб, 1792 г.
Першы пісьмовы ўспамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства .
У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам . У 1586 годзе тут збудавалі першы касцёл. 16 студзеня 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбургскае права і герб.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі , у Троцкім павеце Віленскай губерні .
На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР . У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі .
Насельніцтва
XIX стагоддзе : 1866 год — 1644 чал., з іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 евангелістаў, 355 іўдзеяў і 7 мусульман[ 3]
Славутасці
Капліца
Крыніцы
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.) . — Warszawa, 1890. S. 359 .
↑ Географическо-статистический словарь Российской империи, T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868
↑ Стоклишки. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Т. 31А (62) : Статика — Судоустройство. С.-Петербургъ, 1901
↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ . – Вильна, 1905.
↑ Lietuvos apgyventos vietos: pirmojo visuotinojo Lietuvos gyventojų 1923 m. surašymo duomenys . Kaunas: Finansų ministerija. Centralinis statistikos biūras, 1925.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys) . Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
↑ Stakliškės. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 277 psl.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
↑ Stakliškės. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija , X t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.X: Samnitai-Šternbergas, 367 psl. (літ.)
↑ Stakliškės. Tarybų Lietuvos enciklopedija [lt] , T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 86 psl. (літ.)
↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
↑ Kauno apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2002
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
Спасылкі