Стана Каціч
Стана Каціч (англ.: Stana Katic: /ˈstɑːnə ˈkætɨk/, 26 красавіка 1978, Гамільтан, Антарыа, Канада) — канадская актрыса сербска-харвацкага паходжання, найбольш вядомая па ролі дэтэктыва Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл». БіяграфіяКаціч нарадзілася 26 красавіка 1978 года ў горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыа, Канада. Бацька серб, маці харватка, якая эмігравала з Югаславіі. Пазней Каціч са сваёй сям'ёй пераехала ў горад Аўрора, у штаце Ілінойс. Пасля заканчэння сярэдняй школы «Вест Аўрора» ў 1996 годзе яна працягнула навучанне ў Чыкагскай школе драмы імя Гудмана. У Станы Каціч чатыры браты і адна сястра. Акрамя англійскай мовы, яна таксама валодае сербскай, славенскай, французскай і італьянскай мовамі. Кар'ераКаціч сыграла Хану Гітэльман у серыяле «Героі», Колет Стрэнджэр у 5-м сезоне серыяла «24» і Джэні ў фільме Моргана Фрымана «Свята кахання». Таксама яна сыграла ў фільме «Мсцівец» і ў фільме «Квант міласэрнасці». У жніўні 2008 года Каціч атрымала ролю Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл». У 2008 годзе Каціч стварыла сваю кінакампанію Sine Timore Productions, што ў перакладзе з латыні азначае «Без страху». Улетку 2010 года Каціч знялася ў фільмах «For Lovers Only» у Францыі і «Падвойны агент» у Дубліне разам з Рычардам Гірам. Фільмаграфія
![]()
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia