Станіслава Іосіфаўна Гулевіч
Станіслава Іосіфаўна Гуле́віч (нар. 25 мая 1925, в. Рудня-Стаўбунская, цяпер Веткаўскі раён) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1976). БіяграфіяНарадзілася 25 мая 1925 года ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна. Скончыла ў 1956 годзе Беларускую кансерваторыю. 3 1956 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1965 года — Беларускай філармоніі[1]. ТворчасцьВалодае голасам прыгожага, цёплага тэмбру. Яе выкананне вызначаецца шчырасцю і глыбінёй, высокай вакальнай культурай. Сярод партый: Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Мадалена («Рыгалета» Д. Вердзі), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева). 3 асаблівым поспехам выконвала партыі, блізкія ёй сваёй народнай сутнасцю: Вані («Іван Сусанін» М. Глінкі), Няжаты («Садко » М. Рымскага-Корсакава). Цікавыя і самабытныя яе сольныя праграмы, складзеныя з беларускіх народных песень, старадаўняга рускага раманса[1]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia