Станіслаў Іванавіч Траццяк
Станіслаў Іванавіч Трацця́к[2] (нар. 7 снежня 1950, Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014)[3], акадэмік НАН Беларусі (2021)[4]. БіяграфіяСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры). Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак[3]. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў[3]. Узнагароды і прэмііЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»[3]. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)[3], ордэнам Пашаны (2021)[5]. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia