Станіслаў Іосіфавіч Шаціла

Станіслаў Іосіфавіч Шаціла
Род дзейнасці інжынер-канструктар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Станіслаў Іосіфавіч Шаціла — беларускі інжынер-канструктар.

Біяграфія

Скончыў у 1949 годзе гімназію № 1 г. Стоўбцы[1], у 1957 годзе — БПІ. З 1953 года працаваў у «Белдзяржпраекце», галоўны інжынер праектаў[2].

Аўтар праекта (у калектыве) забудовы 1-й чэргі пасёлка Сосны; кінатэатра ў Светлагорску; рэспубліканскага піянерлагера на 960 месцаў, турбазы, кінатэатра на 400 месцаў, прафілакторыяў на 200 і 210 месцаў, санаторыя на возеры Нарач; крытага рынку ў Гродне; бальніцы ў Пінску[2]; Міхайлаўскага храма ў Мінску (праект 2007-2010, будаўніцтва ў 2008-2013)[3].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу». Занесены ў Кнігу народнай славы Белдзяржпраекта[2].

Крыніцы

  1. Там, дзе былі руіны (руск.). «Настаўніцкая газета» (17 жніўня 2015). Праверана 1 сакавіка 2025.
  2. а б в Шатило Станислав Иосифович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
  3. Арабей В.Г. ТРАНСФАРМАЦЫЯ АРХІТЭКТУРЫ МІХАЙЛАЎСКАГА ХРАМА Ў МІНСКУ

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya