Станіслаў Аляксандравіч Чаропка
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (11 студзеня 1977, в. Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011)[1]. БіяграфіяУ 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 2005 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648—1651 гг.» (навуковыя кіраўнікі канд. гіст. навук, дацэнт У. П. Емяльянчык і канд. гіст. навук, дацэнт У. А. Сосна). У 1997—2001 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе, з 2001 года працуе на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012—2019 гадах загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі. Аўтар больш 90 навуковых і метадычных артыкулаў, якія прысвечаны вывучэнню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII стагоддзя і гісторыі вайсковай справы. З 2019 года дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны. Праходзіў стажыроўку ў Інстытуце гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча, 2012), Варшаўскім універсітэце (Польшча, 2013), Міжнароднай школе вывучэння Халакоста «Яд Вашэм» у Іерусаліме (Ізраіль, 2016), Маскоўскім дзяржаўным ўніверсітэце імя М. В. Ламаносава (Расія, 2017), Міжнародным мемарыяльным комплексе Дом Ванзейскай канферэнцыі ў Берліне (Германія, 2017), Універсітэце Эберхарда і Карла ў Цюбінгене (Германія, 2017)[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя сацыяльнай барацьбы ў Беларусі ў сярэдзіне XVII ст., ваенная гісторыя і гісторыя міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе ў XVI—XVIII ст. Публікацыі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia