Станіслаў Вільгельм Радзівіл
Станіслаў Вільгельм Радзівіл (6 лютага 1880, Берлін — 28 красавіка 1920, у баі пад Малінам ва Украіне) — расійскі і польскі ваенны дзеяч. БіяграфіяЗ роду Радзівілаў. Сын Антонія Вільгельма. Пасля смерці бацькі ў 1904 годзе стаў уладальнікам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, прыняў расійскае падданства. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Удзельнік руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў, 1-й сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) добразычліва адносіўся да беларускага нацыянальнага руху. У сакавіку 1917 года вітаў з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адзін з заснавальнікаў польскай Нацыянальна-кансерватыўнай партыі ў Петраградзе (кастрычнік 1917), сакратар арганізацыі партыі ў Мінску. У лютым 1919 года ўступіў у 3-і полк уланаў у складзе Літоўска-беларускай дывізіі. Ад’ютант Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскай арміяй Юзафа Пілсудскага. Загінуў у баі на Украіне.[5]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia