Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл
Марыя Дарота Элізабет дэ Кастэлян Радзівіл 19 лютага 1840, замак Ракшот, Францыя ― 10 чэрвеня 1915, Кленіца (Сілезія) ― княгіня, жонка прадстаўніка нямецкай галіны Радзівілаў ― князя Антонія Вільгельма Радзівіла. ПаходжаннеСа старадаўняга французскага арыстакратычнага роду. Бацькі: маркіз Энрыка дэ Кастэлян (1814—1847) і Паўліна дэ Талейран-Перыгор (1820—1890). Дзяцінства правяла ў радавым замку, затым жыла ў Парыжы, пасля шлюбу пераехала ў Берлін[6]. Сям'я3 кастрычніка 1857 года па радзе сваёй бабулі Дароты фон Бірон, герцагіні дэ Дзіна ў 17 гадоў выйшла замуж за генерала прускай артылерыі (1889), з 1885 года ад’ютанта германскага імператара Вільгельма I, 14-га Нясвіжскага ардыната князя Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904)[7]. Чацвёра дзяцей[8]. Дочкі Альжбета Мацільда Патоцкая (1861—1950), Алена Аўгуста Патоцкая (1874—1958) — выйшлі замуж за братоў, Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Першы сын ― князь Ежы Фрыдэрык Радзівіл (1860—1914), 15-ы ардынат Нясвіжскі і 12-ы ардынат Клецкі[9]. Малодшы сын ― Станіслаў Вільгельм Радзівіл (1880―1920), ардынат Давыд-Гарадокскі, ад’ютант Юзафа Пілсудскага[10]. Марыя Дарота Радзівіл атрымала ў спадчыну ад бабкі маёнтак Кленіцы (Кляйніц) блізу Зялёнай Гуры, дзе пасля смерці мужа жыла пастаянна. Там яна падрыхтавала да выдання дзённікі бабулі, вядомай палюбоўніцы Талейрана ― у 14 сшытках «Chroniques de 1831 à 1862», надрукаваныя в 1909―1911[11]. У кнізе Ч. Дэ Мікеліса «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» прыводзяцца лісты Марыі 1889 года да італьянскага аташэ ў Германіі генерала дэ Робілана (Carlo Felice Nicolis, comte de Robilant), але аўтарам лістоў памылкова названая вядомая авантурніца Лізавета Радзівіл[12]. Гэтыя лісты Марыі былі апублікаваныя ў Італіі ў 1933 годзе ― «Lettres de la princesse Radziwill au général de Robilant», 1889—1914. Bologna, 1933—1934. Успаміны Марыі Дароты «Souvenirs de la princesse Radziwill (née Castellane) 1840—1873. Une Française à la cour de Prusse» выйшлі ў 1931 годзе. Памерла ў Кленіцах, пахавана ў радавым склепе Радзівілаў у Нясвіжы. У Нясвіжы![]() ![]() Да прыезду новай гаспадыні, нясвіжскі парк быў у даволі запушчаным стане, і Марыя прынялася яго акультурваць, задаўшыся мэтай стварыць ландшафтны паркавы ансамбль па тыпу французскіх, якія падобны натуральнаму лесу. Яна піша ва ўспамінах: «… Цяжка ўявіць сабе больш высакароднае жыллё. Замак быў велізарных памераў і больш быў падобны да крэпасці … Нарэшце да трох гадзін дня, наш экіпаж праехаў па доўгай дамбе, якая аддзяляе ад замка маленькае мястэчка, і цераз мост (калісьці ён быў падвесным), па галерэі і мы заехалі ў велічны двор гэтай феадальнай мясціны. Да чаго ж прыгожымі былі яго рысы, нягледзячы на сляды разбурэнняў і варварскага стаўлення, ахвярай якога стаў гэты старажытны скарб!.. Замак быў незаселены, дах прадзіравіўся ў многіх месцах, абарваны жолабы і вадасцёкавыя трубы, усё зацякло вадой, многія столі абваліліся, іншыя ледзь трымаліся, двор быў перакапаны, усё было неверагодна брудным, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна аднавіць, калі ўзяцца за яго…» Ля ўваходу ў парк валун, на якім выбіта: «У знак прызнання за шматгадовую працу па ўпрыгожванні замка Марыі дэ Кастэлян, княгіні Радзівіл камень гэты паставіў ў 1903 годзе яе ўдзячны муж князь Антоній Радзівіл, XIV ардынат Нясвіжскі». Непадалёк камень паменш з надпісам: «Прысады пасадзіла Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, выкарыстоўваючы саджанцы, выгадаваныя з насення, прывезенага з саду Берлінскага палаца князёў Радзівілаў». Марыя дзеля працы ў Нясвіжы і Радзівілімонтах запрасіла вядомых у той час садоўнікаў: Андрэя Пастэрэмчыка, бацьку і сына Стоцкіх, Антонія Глінскага. У 1963 годзе парку далі статус помніка рэспубліканскага значэння[13]. ![]() Пакоі замка былі прыведзены ў парадак. У адной з залаў з’явілася карцінная галерэя. З маёнтка Веркі перавезены архіў Радзівілаў, выпісаныя архіварыусы для яго сістэматызацыі. Па патрабаванні Марыі яе муж выкупіў бібліятэкі, якія некалі належалі Радзівілам. Марыя дакупіла яшчэ каля 15 тысяч кніг на французскай і нямецкай мовах. Жыццё ў замку ажывілася, пачалі збірацца госці, у Нясвіжы ўладкоўваліся «паляўнічыя сезоны» з удзелам вышэйшага шляхестства[15]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia