Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (18 мая 1886[1], Арляняты, Віленская губерня — 3 лютага 1964[1], Вільня) — беларускі выдавец, паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў 1886 годзе ў в. Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). У 1903—1919 гадах працаваў у аптэках Пецярбурга, падтрымліваў сувязі з Б. Эпімах-Шыпілам. З пачатку 1920-х гадоў супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні, у 1926 адкрыў уласную беларускую кнігарню. Выдаваў разам з З. Верас адрыўныя беларускія календары. У 1920-я гады выступаў з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку Заходняй Беларусі. С. Станкевіча лічаць аўтарам зборнікаў вершаў «Смех — не грэх» (1926), «З майго ваконца» (1928). Пісаў аўтабіяграфічную паэму «Лявонава доля». Арыштаваны органамі НКУС 30 кастрычніка 1945 года і асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобласць РСФСР. У 1954 годзе вярнуўся ў Вільню. Рэабілітаваны ў 1957 годзе. Памёр 3 лютага 1964 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса. Публікацыі
Літаратура
АрхіўКрыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia