Станіслаў Макраноўскі
Станіслаў Макраноўскі (польск.: Stanisław Mokronowski) герба Багорыя (нарадзіўся 10 студзеня 1761 у горадзе Багуцін каля Влоцлаўка — памёр 19 кастрычніка 1821 ў Варшаве) — камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага, член Чатырохгадовага Сойма, генерал-лейтэнант каралеўскай арміі, удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года і паўстання ў 1794 годзе, пляменнік Андрэя Макраноўскага. БіяграфіяУ 1775—1777 гадах вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля да 1780 — у Парыжскай вайсковай школе. У 1780 годзе ўступіў прапаршчыкам у каронную гвардыю Рэчы Паспалітай, але менш чым праз два гады ён сышоў у адстаўку ў званні лейтэнанта і ў 1782—1788 — служыў у французскай арміі, як капітан Каралеўскага Нямецкага палка. Пасля вяртання на радзіму служыў віцэ-брыгадзірам (1788), а затым брыгадзірам (1792) у нацыянальнай кавалерыі. Быў абраны паслом на Чатырохгадовы Сейм[2]. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, у тым ліку і ў бітве пад Зелянцамі, быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari. Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі, Макраноўскі выйшаў у адстаўку, нягледзячы на атрыманне звання генерал-маёра. Далучыўся да паўстання 1794 года. Прытрымліваўся кансерватыўных і раялісцкіх поглядаў, варагаваў з прадстаўнікамі радыкальнага крыла паўстання (якабінцамі). 25 красавіка 1794 года, кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка надаў Макраноўскаму званне генерал-лейтэнанта, прызначыў яго камандуючым узброенымі сіламі Варшавы і Мазавецкага княства. З-за супярэчнасцей з Касцюшкам, апошні 15 чэрвеня 1794 года прызначыў Макраноўскага камандзірам дывізіі, а 10 жніўня 1794 года — камандуючым паўстанцкімі войскамі ў Вялікім Княстве Літоўскім замест хворага Мікалая Вяльгорскага. У сярэдзіне жніўня 1794 года Макраноўскі прыбыў пад Брэст. Ён меркаваў сканцэнтраваць войскі ВКЛ у двух дывізіях: каля Брэста і паміж Брэстам і Гродна, каб не даць магчымасці расійскаму войску фарсіраваць Буг. Аднак дрэнны стан арміі ВКЛ прымусіў Макраноўскага 5 верасня 1794 года падаць рапарт аб адстаўцы. Касцюшка просьбу Макраноўскага не задаволіў і параіў яму даць бітву расійцам. 29 верасня 1794 года Касцюшка прыбыў у Гродна, дзе ўручыў Макраноўскаму залаты пярсцёнак з надпісам «Айчына свайму абаронцы». Пасля паразы пад Мацяёвіцамі Макраноўскі больш не планаваў ніякіх наступальнах дзеянняў і адвёў войска ВКЛ пад Варшаву. У кастрычніку 1794 года падаў у адстаўку. Пасля паразы паўстання жыў у Італіі, пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе, між іншым, удзельнічаў у акцыі па будаўніцтве помніка Юзэфу Панятоўскаму. У Варшаве ён і памёр. Быў пахаваны ў касцёле Капуцынаў. Макраноўскі — чацвёртая асоба пасля Панятоўскага, Касцюшкі і Вельгорскага на арыгінальным лісце ўзнагароджаных ордэнам Virtuti Militari. У 1815 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, кавалер ордэна Святога Станіслава[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia