Станіслаў Панятоўскі (сын Казіміра)
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генерал-лейтэнант, шэф пешай коннай гвардыі. Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Казіміра і Апалоніі з Устшыцкіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лондан, у 1772 вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце. Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расійскай імператрыцай Кацярынай II. Пазней пасяліўся на Украіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу. Быў паслядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцці Канстытуцыі 3 мая (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію. Ад сувязі з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымалі тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскіх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад французскай арыстакратыі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia