Мікалай Трызна

Мікалай Трызна
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Вялікі падскарбі літоўскі
1635 — 10 кастрычніка 1640
Папярэднік Стэфан Пац
Пераемнік Мікалай Кішка
Вялікі кухмістр літоўскі
25 лютага 1623 — 13 лістапада 1635
Папярэднік Мікалай Весялоўскі
Пераемнік Павел Печыгойскі

Смерць 10 кастрычніка 1640(1640-10-10)
Род Трызны
Бацька Рыгор Рыгоравіч Трызна
Маці Раіна Сапега
Жонка Марына Дарагастайская
Дзеці Тэафіл, Рэгіна, Тэадора
Веравызнанне уніяцтва[1]

Мікалай Трызна (? — 10 кастрычніка 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Падкаморы слонімскі з 1608, вялікі кухмістр літоўскі ў 16231635, вялікі падскарбі літоўскі з 1635.

У 1626 і 1640 ахвяраваў сродкі на будаўніцтва манастыра і царквы ў Быцені.

Сям'я

Сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі.

Ажаніўся з Марынай Дарагастайскай, дачкой полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага. Меў сына Тэафіла, ваяводу берасцейскага, дачок Рэгіну — замужам за Габрыэлем Шэметам, Тэадору — замужам за Казімірам Тышкевічам.

Літаратура

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 267. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya