Станіслаў Свентахоўскі
Станіслаў Свентахоўскі (польск.: Stanisław Świętochowski, лац.: Stanislaus Świętochowski; 22 сакавіка 1759, Дынабург — 9 лютага 1831, Старая Весь, Галічына[2]) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. Уступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1772 г. у Вільні. У 1786 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў калегіумах Полацка (1788—1789) і Магілёва (1789—1790). Прапаведнік і прафесар французскай мовы ў Дынабургу (1791—1792), прапаведнік у Полацку (1792—1793). Прэфект езуіцкіх школ у Магілёве (1793—1795, 1802—1804), Віцебску (1795—1797), Дынабургу (1797—1799), Оршы (1799—1802) і Полацку (1804—1810). Тэолаг біскупа Беніслаўскага (1810—1812). Сакратар правінцыяла Алаіза Ландэса (1813—1814), рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1814—1817[2], 1819—1820[3]), правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (1817—1820)[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) адправіўся на Галічыну, дзе з 1820 па 1828 гг. займаў пасаду галіцкага правінцыяла і ў гэтай якасці ўзяў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса. Апошнія гады жыцця жыў і працаваў у Старой Весі (1828—1831)[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia