Станіслаў Янавіч Будзінскі
Станіслаў Янавіч Будзінскі (Партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С. Бяднарскі; Я. Марыянскі; 9 верасня 1894, г. Варшава — 22 жніўня 1937, НКУС) — рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст[1][2]. У 1912—1915 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрвеня 1917 года член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі[1][2]. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве[2]. У снежні 1917 — сакавіку 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губерні[2]. БіяграфіяСа снежня 1918 у Польшчы. Удзельнік аб'яднальным з'ездзе (1918), на якім створана Кампартыя Польшчы. Член Лодзінскага, Варшаўскага камітэтаў Кампартыі Польшчы[2]. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронту[1][2]. У 1924-26 член Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліпені 1928 на I з'ездзе КПЗБ абраны член ЦК[2]. З 1930 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі»[2]. Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1932[2]. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве[1][2]. Арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна[1]. ТворчасцьАўтар грамадска-палітычных брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад палітычную кампанію па выкрыцці беларускіх нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М. Зарэцкага «Крывічы»)[1]. Рэдактар перакладаў прац У. І. Леніна на польскую мову[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia