Старабільск
Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раённы цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска. ГісторыяПасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцекачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча было адроджана ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933). З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, пасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г., у Старабільску жыло 13 100 асоб. У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільска праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 1939—1940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў. НасельніцтваКолькасць
Мова
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia