Стараселле (Крупскі раён)
Старасе́лле[1] (трансліт.: Starasiellie, руск.: Староселье) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад горада Крупкі[2], за 131 км ад Мінска[2], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі[2], каля левага берага ракі Блудыня[3]. ГісторыяУпершыню згадваецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як фальварак Стараселле Крупскага графства князёў Сангушкаў. Аднаасобны іх уладальнік, вялікі маршалак літоўскі Павел Караль Сангушка памёр у 1750 годзе, частку маёнткаў ён запісаў жонцы Барбары з роду Дунінаў, а рэшту сынам Юзафу Паўліну, Гераніму і Янушу. Сярод іншага паміж сынамі быў падзелены і маёнтак Крупка, або Крупскае графства, з фальваркам Стараселле, дваром і сялом Шыйка, мястэчкам Крупка, а таксама суседнія Талочынскае графства і Смалянскае княства, якія разам утваралі так званыя «беларускія маёнткі» Сангушкаў. У XIX стагоддзі фальварак Стараселле адносіўся ўжо да маёнтка Грушка і быў ва ўладанні памешчыка Льва Стахоўскага. Леў Стахоўскі вядомы найперш актыўным удзелам падрыхтоўкі паўстання Кастуся Каліноўскага ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні ў 1862 годзе. У 1884 годзе маёнтак Стараселле належаў ужо палкоўніку Антосю Леановічу Брадоўскаму. З 1924 года да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Жаберыцкага сельсавета[4]. Галоўным святам вёскі лічылася Троіца — 12 чэрвеня, на які прыязджалі родныя жыхароў Стараселля з усіх ваколіц. Тутэйшых дзяцей і падлеткаў у гэты час жыхары суседскіх вёсак называлі «старасельскае бычча». ![]() У 2009 годзе паселішчу нададзены статус аграгарадка[5]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia