Ігрушкаўскі сельсавет
Ігру́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ігрушка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Ігрушкаўскі (Ігрушацкі, Ігрушаўскі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Халопеніцкага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк), з Крупскага сельсавета — вёска Каменка[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад Жаберыцкага сельсавета перададзена вёска Актавія[2]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Жаберыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Лашанцы, Лужа, Радзіца і Стараселле), у склад Крупскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нацкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок)[4]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Батуры[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1700 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1919 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia