Старое Сяло (археалагічны помнік)
Старо́е Сяло́[1] — археалагічныя помнікі каля вёскі Старое Сяло (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Даследавалі А. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі, Г. В. Штыхаў[1]. ![]() ГарадзішчаЗнаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад вёскі, на мысе правага берага Заходняй Дзвіны. Пляцоўка памерам 30×70 м, вышыня над поймай ракі 20 м, з боку поля ўмацавана валам вышынёй каля 1,2 м. У траншэі даўжынёй 11 м і шырынёй 3 м выяўлены культурны пласт 0,5—1 м, у ім знойдзены ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, 2 жалезныя нажы, абломак жалезнай дужкі, косці жывёл. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца III—IV стагоддзямі. Курганныя могільнікіКурганны могільнік-1Знаходзіцца на тэрыторыі селішча. Мае 16 насыпаў, з іх 2 доўгія. Вышыня круглых у плане курганоў 1,5 м, дыяметр 8—10 м, даўжыня доўгіх курганоў 20—25 м, шырыня 8—10 м, вышыня 2,5 м. Курганы датуюцца IX—X стагоддзямі, належалі крывічам. Пахавальны абрад трупаспаленне[1]. Знойдзены ляпны і ганчарны посуд. Курганны могільнік-2Знаходзіцца за 1 км ад вёскі. Захаваліся 3 насыпы (2 на полі, 1 у лесе) вышынёй 1—1,5 м, дыяметрам 8—10 м. Датуецца помнік 2-й палавінай 1-га тысячагоддзя н. э. Курганны могільнік-3Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, у лесе, за дарогай. Мае 12 насыпаў вышынёй 1,8—2 м, дыяметрам 10—14 м. СелішчаЗнаходзіцца з заходняга боку гарадзішча. Памер 200×50 м. Знойдзеная ў агаленнях кераміка дазваляе аднесці помнік да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia