Старое Сяло (Віцебскі раён)
Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 24 кіламетры ў напрамку на паўночны захад ад Віцебска[1], на аўтамабільнай дарозе Р151[2] Віцебск — Шуміліна; Чыгуначная станцыя Старое Сяло на лініі Віцебск — Полацк. ГісторыяУ пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. Ляхоўскім[3]. З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета. НасельніцтваІнфраструктура
Помнікі гісторыі і культуры
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia