Акунепадобныя
Акунепадобныя (Perciformes), калючапёрыя — самы шматлікі атрад касцістых рыб. АпісаннеДаўжыня цела ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Для большасці акунепадобных уласціва наяўнасць у першым спінным плаўніку калючых пёраў[1]. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры. ПашырэннеУключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40 % ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб)[1]. У асноўным акунепадобныя прадстаўлены марскімі відамі, большасць з якіх насяляе прыбярэжную зону трапічных мораў; яны часта сустракаюцца сярод каралавых рыфаў (сямействы Chaetodontidae, Pomacentridae і інш.). Многія віды ўступаюць у сімбіёз з буйнымі актыніямі. Пелагічныя віды сустракаюцца ўдалечыні ад берагоў (в т. л. прадстаўнікі Sciaenidae, Carangidae, Istiophorus). Глыбокаводныя рыбы часта маюць органы свячэння (сямейства Acropomatidae); аб'ёмны страўнік (род Chiasmodon), які дазваляе заглынаць рыбу большага памеру, чым яны самі. Сярод донных сустракаюцца рыбы, якія закопваюцца ў грунт (Trachinidae, Uranoscopidae). Звыш 2000 відаў акунепадобных жыве ў пэесных вадаёмах я яшчэ каля 2400 видаў заходзяць у прэсныя воды; іх відавая разнастайнасць памяншаецца ад экватарыяльнага пояса да больш высокіх шырот. У вадаёмах Беларусі сустракаюцца віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), бычковых (бычок-пясочнік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчык звычайны). Акунепадобныя з'явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну. Промысел і развядзеннеМногія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. У Беларусі прамысловае значэнне маюць акунь і, у меншай ступені, судак[1]. Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах. Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia