Столінскія Хутары (радовішча)Сто́лінскія Хутары́[1] — радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 2,5 км у напрамку на ўсход—паўночны ўсход ад аграгарадка Глінка[1][2], за 11 км на паўночны захад ад горада Столін[2]. Складаецца з 4 лінзаў. Звязаны з нераздзеленымі адкладамі алігацэну і міяцэну палеагенавай і неагенавай сістэм[1]. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 0,7—8 м[1]. Слой ускрышных парод (пяскі, торф) мае таўшчыню 1,2—6,6 м[1]. У радовішчы гліны шэрыя, цёмна-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, вогнетрывалыя. У верхняй частцы пакладаў забруджаныя арганічнымі рэчывамі і пяском. Гліны з радовішча прыдатныя на выраб вогнетрывалай цэглы, дрэнажных труб, дахоўкі, абліцовачных плітак. Распрацоўваецца ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў»[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia