Стомець
Стомець (руск.: Стометь), Стомяць — рака ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Самы буйны прыток Асцёра[1]. НазваНа думку У. Тапарова, назва Стомець, магчыма, з балцкага *Stamint-/*Stament-, пар. ст.-пруск. Stamen, літ. staminti[2]. ХарактарыстыкаДаўжыня 61 км, плошча басейна 587 кв. км. Бярэ пачатак каля в. Забор’е на паўночна-заходняй ускраіне Якімавіцкага ўзвышша. Упадае ў р. Асцёр ля в. Печкуры. Асноўныя прытокі прымае ў вярхоўі і справа: Бялічок, Стамятка, Чэпянка, Гарспія (Гасто). Мае ярка выяўленую пойму са старыцамі. Рака перасякае аўтадарогі 66Н1411 66Н1413 66Н1415 66Н1418 66К33 66К35 і Р120. На рацэ стаяць вёскі: Зарэчча, Пятае, Беражок, Богаўка, Гута, Наваселле, Стамятка, Льнозавод, Шанталава, Хатулеўка, Тарчылаўка, Думанічы, Краснае Знамя, Тросціна, Печкуры. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia