Пачынкаўскі раён (Смаленская вобласць)
Пачынкаўскі раён (руск.: Почи́нковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пачынак, знаходзіцца за 52 км ад Смаленска. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2020 года — 29 061 чал. Пачынкаўскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Смаленскай вобласці. Мяжуе на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўльскім, на ўсходзе з Ельнінскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскім, на поўначы з Кардымаўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Цэнтральная і ўсходняя частка раёна ляжыць на Смаленска-Маскоўскім узвышшы, паўночная і паўднёвая — у Верхне-Дняпроўскай і Сожска-Асцёрскай нізінах. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia