Краснае Знамя (Пачынкаўскі раён)
Краснае Знамя[1] (руск.: Кра́сное Зна́мя) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Дзерабуж абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні. 1930—1961 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці (з 1937 года — Смаленскай вобласці). У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].. Пасля вайны Новы Дзерабуж перайменаваны ў Краснае Знамя[3]. ГеаграфіяПраз вёску праходзіць аўтадарога 66К35. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia