Леанід Адамавіч Сасноўскі
Леанід Адамавіч Сасно́ўскі[1] (25 ліпеня 1935, Палессе, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 10 лютага 2023) — беларускі вучоны ў галіне прыкладной механікі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1988), адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі. БіяграфіяНарадзіўся 25 ліпеня 1935 года ў вёсцы Палессе (сучасны аграгарадок у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1958 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут па спецыяльнасці «Горныя машыны». Быў накіраваны на Аляксандраўскі машынабудаўнічы завод (Аляксандраўск, Пермскі край, РСФСР) і да 1962 года працаваў інжынерам-тэхнолагам, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам і старшым інжынерам-тэхнолагам канструктарскага бюро[2]. У 1962—1964 гадах — старшы выкладчык Пермскага політэхнічнага інстытута[3]. У 1964—1967 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхналогіі машынабудавання ў Маскве і ў 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1967—1976 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела трываласці Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кампрэсарнага машынабудавання ў горадзе Сумы[3]. З 1976 года — дацэнт Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, з 1978 года — загадчык кафедры[1]. З 1980 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — прафесар, дацэнт, загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1992 года — загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэорыі надзейнасці. Адначасова з 1992 года дырэктар ААТ «НПА ТРЫБАФАТЫКА», з 1998 года — галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй трыбафатыкі — ГКСБ ВА «Гомсельмаш»[3]. Памёр 10 лютага 2023 года[4]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за за 800 навуковых прац, 2 манаграфій, 3 даведнікаў, 3 вучэбных дапаможнікаў[3] па будаўнічай механіцы, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэтычным асновам трыбафатыкі. Сярод апублікаванага:
Аўтар паэтычнага зборніка «Россыпь чувств» і праекта «Далоні цёплыя зямлі»[3]. Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia