Плошча паверхні 0,94 км². Найбольшая глыбіня 1,1 м. Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 4,53 км. Аб’ём вады 0,6 млн м³. Плошча вадазбору 16,8 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі тарфяныя. Дно каля паўднёвага і ўсходняга берагоў да глыбіні 0,5 м выслана пяском і ілам, астатняя частка — сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 75 м, пашырана да глыбіні 0,5 м.
Возера дыстрофнае, слабапраточнае. На паўднёвым захадзе ўпадае ракаБалгач, на паўночным усходзе выцякае рака Трудніца.
↑Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 11. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.