Страфадэс

Страфадэс
грэч. Στροφάδια
Манастыр на Стамфані
Манастыр на Стамфані
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўСтамфані 
Агульная плошча1,35 км²
Насельніцтва1 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,74 чал./км²
Размяшчэнне
37°15′ пн. ш. 21°00′ у. д.HGЯO
АрхіпелагІанічныя астравы
Краіна
Страфадэс (Грэцыя)
Страфадэс
Страфадэс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Страфадэс (грэч. Στροφάδια; лац.: Strophades; іншыя назвы: Stamfani, Strivali) — два маленькія востравы на тэрыторыі Грэцыі. Яны размяшчаюцца ў 44 км на поўдзень ад паўднёва-ўсходняй часткі вострава Закінфа, у склад якога адміністрацыйна ўваходзяць, і ў 50 км ад паўвострава Пелапанеса.

На поўначы знаходзіцца меншы востраў — Арпія (Άρπυια), плошча якога складае 0,176 км²; на поўдні — востраў Стамфані (Σταμφάνη), або Мегала Строфадзі (Μεγάλο Στροφάδι), плошчаю 1,18 км². Цяпер астравы не маюць насельніцтва; да 2014 года ў адзіным будынку на востраве Стамфані — вялікім манастыры — жыў адзін манах.

На скалістых астравах мала расліннасці і няма пясчаных пляжаў. Самае высокае месца падымаецца на 30 метраў над узроўнем мора. Астравы належаць Эладскай праваслаўнай царкве, якая забараніла займацца там паляваннем.

Астравы вядомыя па ўсёй Грэцыі дзякуючы іх прыроднай прыгажосці. Шматлікія птушкі жывуць на іх.

Гісторыя і прырода

За шмат гадоў манахі, што насялялі астравы, ацанілі іх урадлівасць, вырошчваючы тут цытрусавыя розных гатункаў. Манастыр Збавіцеля (Το μοναστήρι του Σωτήρος) быў пабудаваны ў XIII стагоддзі. Астравы з’яўляюцца папулярным прыпынкам на шляху ў Афрыку і з Афрыкі для больш як 1.000 відаў птушак, грэчаскім урадам прадугледжана стварэнне тут марскога запаведніка.

Цяпер астравы ўваходзяць у Нацыянальны марскі запаведнік Закінфа, па гэтай прычыне забаронена іх наведваць. За нагляд адказваюць Адміністрацыя нацыянальных запаведнікаў і берагавая ахова.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya