СтрахавальнікСтрахавальнік — гэта юрыдычная асоба ці дзеяздольная фізічная асоба, якая заключыла са страхоўшчыкам дагавор страхавання, або з’яўляецца страхавальнікам паводле закона.
Страхавальнікі могуць афармляць са страхоўшчыкамі дагаворы аб страхаванні трэціх асоб (застрахаваных асоб), але ў некаторых краінах (у тым ліку і ў Беларусі) толькі са згоды гэтых трэціх асоб, акрамя толькі выпадкаў, прадугледжаных законам. Застрахаваныя асобы могуць набываць правы і абавязкі страхавальніка паводле дагавора страхавання. Страхавальнікі маюць права пры афармленні дагавораў асабістага страхавання прызначаць пры згодзе застрахаванай асобы грамадзян ці юрыдычных асоб (выгаданабытчык) для атрымання страхавых выплат, а таксама замяняць іх да наступлення страхавога выпадку, калі гэта прадугледжана законам і/або дагаворам страхавання. Страхавальнікі маюць права пры афармленні дагавораў страхавання іншых, чым дагаворы асабістага страхавання, прызначаць грамадзян ці юрыдычных асоб (выгаданабытчыкаў), якія могуць панесці страты ў выніку наступлення страхавога выпадку, для атрымання страхавога пакрыцця, а таксама замяняць іх да наступлення страхавога выпадку, калі іншае не прадугледжана законам. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia