СтрахоўшчыкСтрахоўшчык[1] (англ.: Insurer) — юрыдычная асоба, якая мае ліцэнзію на ажыццяўленне страхавой дзейнасці, выдадзеную органам страхавога нагляду, якім у Беларусі з’яўляецца Міністэрства фінансаў. Страхоўшчык, паводле дагавора страхавання, за вызначаную ўзнагароду (страхавая прэмія) прымае на сябе абавязацельства пакрыць страхавальніку або іншай асобе (як фізічнай, так і юрыдычнай), на карысць якой аформлена страхаванне (выгаданабытчыку), страты, якія могуць узнікнуць у выніку наступлення страхавых выпадкаў, абумоўленых у дагаворы[2]. Страхоўшчык — гэта страхавая арганізацыя, якая займаецца страхаваннем (страхавая кампанія) ці перастрахаваннем, або арганізацыя, што займаецца узаемным страхаваннем (таварыства ўзаемнага страхавання). Грамадзянскі кодэкс Беларусі так вызначае страхоўшчыкаў у артыкуле 828 :
У большасці краін свету, у тым ліку і ў Беларусі, дзейнасць страхоўшчыкаў носіць: а) эксклюзіўны характар (гэта значыць ім забаронена займацца чымсьці іншым, акрамя страхавання) і б) спецыялізаваны характар (гэта значыць страхоўшчык займаецца або толькі страхаваннем жыцця і вызначанымі відамі асабістага страхавання, або толькі іншымі відамі страхавання — маёмасным і некаторымі відамі асабістага страхавання). У Беларусі ўсе страхоўшчыкі маюць ліцэнзіі і нароўні з перастраховачнымі кампаніямі (якой у Беларусі з’яўляецца толькі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя»), уносяцца ў адзіны рэестр ліцэнзій на ажыццяўленне страхавой дзейнасці, які вядзе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь [3]. Досыць часта страхоўшчыкамі называюць таксама зборна ўсіх супрацоўнікаў страхавых кампаній. Гл. таксамаКрыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia