Страхаванне жыццяСтрахаванне жыцця — страхаванне, якое дае абарону маёмасных інтарэсаў застрахаванай асобы, звязаных з яе жыццём і смерцю. Страхаванне жыцця звычайна звязана з доўгатэрміновымі інтарэсамі страхавальніка/застрахаванай асобы з тае прычыны, што жыццё разглядаецца як працяглы стан, і, адпаведна, падзея смерці бачыцца непрагназаванай і аддаленай. Апроч вузкага ёсць і пашыральна-зборнае тлумачэнне гэтага панятку — нярэдка страхаваннем жыцця называюць цэлы комплекс асабістых відаў страхавання, куды ўваходзіць уласна страхаванне жыцця, страхаванне дзяцей да паўналецця ці да моманту паступлення ў ВНУ, пенсійнае страхаванне, страхаванне ад беспрацоўя і шмат чаго іншага. Гісторыя станаўлення і развіцця страхавання жыццяНайболей раннія згадванні пра фармаванне фондаў грашовых сродкаў і раскладку шкоды па рызыкам жыццю і здароўю чалавека тычацца перыяду антычнасці. Сведчаннем таму можна лічыць першыя ўзаемныя касы рымскіх прафесійных і вайсковых калегій, а таксама пахавальныя рэлігійныя касы. Найпростыя формы ўзаемнага асабістага страхавання таксама існавалі і ў эпоху сярэднявечча ў рамках рамесных цэхаў і гільдый. Страхаванне жыцця як асобны від прадпрыемніцтва з’явіўся ў Еўропе на мяжы XVII—XVIII стст. у якасці дадатку да марскога страхавання. Нароўні са страхаваннем караблёў і грузаў сталі заключаць дагаворы страхавання жыцця капітанаў караблёў. Далей англійскі прадпрыемец Джэймс Додсан у 1663 годзе сабраў усе даныя па розных лонданскіх могільніках, вылічыў сярэдні век нябожчыкаў, іх лік за год і ўжыў гэту статыстыку для разліку страхавых прэмій. У гісторыі страхавання лічыцца, што менавіта яму належыць роля першапачынальніка ва ўжыванні навуковага падыходу да арганізацыі страхавання жыцця. Першая спецыялізаваная страхавая кампанія па страхаванні жыцця «Грамадства годнага жыцця» была створана ў 1740 годзе, а ў 1762 годзе з’явілася страхавая кампанія «Грамадства справядлівага страхавання жыцця». У 1765 годзе гэта кампанія была афіцыйна зарэгістравана ў якасці грамадства ўзаемнага страхавання[1]. Гэта грамадства займаецца страхаваннем жыцця і сёння, яно лічыцца найстарэйшым у свеце грамадствам узаемнага страхавання, што ажыццяўляе страхаванне жыцця. У Беларусі страхаванне жыцця з’явілася значна пазней. У 1835 годзе было заснавана першае камерцыйнае страхавое грамадства па страхаванні жыцця пад назвай «Жыццё»[2]. Сутнасць страхавання жыццяСтрахаванне жыцця прадугледжвае, зазвычай, рэгулярныя даўгачасныя фінансавыя адносіны паміж страхавальнікам і страхаўшчыком. Назапашвальнае страхаванне жыцця — гэта страхаванне, у якім прысутнічаюць прынамсі дзве інварыянтных рызыкі:
У страхаванні жыцця таксама могуць быць прадугледжаны і іншыя рызыкі, такія як: целавыя пашкоджанні (пашкоджанні), інваліднасць, смерць у выніку няшчаснага выпадку, і іншыя. Унёскі, зазвычай, выплачваюцца рэгулярна (прыкладам, штомесяц) цягам назапашвальнага перыяду (ад моманту заключэння дагавора страхавання да моманту наступу страхавога выпадку). Цягам усяго назапашвальнага перыяду страхаўшчык ужыццяўляе аперацыі з грашыма кліента, укладаючы іх у розныя актывы (банкаўскія дэпазіты, каштоўныя паперы, нерухомасць і інш. актывы). У выніку да моманту наступу страхавога выпадку (дажыццё застрахаванай асобы до пэўнага тэрміну) запасіцца сума, што значна перавышае суму назапашаных унёскаў, за кошт капіталізацыі (адсоткавага прыбытку) назапашанай сумы. Страхаўшчык выплачвае страхавое забеспячэнне ў выглядзе розных варыянтаў выплаты страхавой сумы: у выглядзе адначаснай выплаты, у выглядзе пажыццёвага ануітэту (пажыццёвай фінансавай рэнты). У страхаванні жыцця рэалізуецца назапашвальная функцыя страхавання, таксама развіваюцца прадукты, ў якіх доўгатэрміновае долевае страхаванне жыцця (англ.: unit-linked insurance plan)[3] сумешчаны ў адной праграме. Мэта страхавання жыццяСтрахаванне жыцця дазваляе чалавеку вырашыць цэлы комплекс сацыяльна-эканамічных праблем. Умоўна, гэтыя мэты можна з’яднаць у дзве групы: сацыяльныя і фінансавыя. Рэалізацыя першых дазваляе пераадолець недастатковасць сістэмы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і забеспячэння (назапашанне пэўных грашовых сум, прыкладам, да выйсця на пенсію, ці да паўналецця, ці да іншых падзей у жыцці застрахаванай асобы). Рэалізацыя другіх з’яўляецца абаронай фінансавых інтарэсаў страхавальніка ці застрахаванай асобы ў выпадку смерці.[2] Класіфікацыя дагавораў страхавання жыццяНавочна класіфікацыю страхавання жыцця можна прадставіць у табліцы.[2]
Асноўныя тыпы дагавораў страхавання жыццяУявіўшы характарыстыку найболей важных крытэраў і кампанентаў, што вызначаюць спецыфіку розных дагавораў страхавання жыцця, можна скласці комплексную сістэму дагавораў страхавання жыцця, што найболей ўжываюцца на страхавым рынку. У практыцы страхавання жыцця прынята вылучаць тры базавыя тыпы полісаў, якія маюць істотныя адрозненні па цэлай сукупнасці вышэйпрыведзеных крытэраў[2]:
Кампаніі па страхаванні жыццяАрганізацыя працэсу страхавання і вымогі, што падаюцца да страхаўшчыкоў, істотна адрозніваюцца ў кампаній, што займаюцца страхаваннем жыцця і маёмасным страхаваннем. У большасці краін свету (у тым ліку і ў Беларусі) кампаніі па страхаванні жыцці вылучаны ў асобную катэгорыю страхавых арганізацый, дзяржаўны нагляд за якімі істотна стражэй. Кампаніі па страхаванні жыцця займаюцца, зазвычай, досыць шырокім спектрам відаў асабістага страхавання — уласнае страхаванне жыцця (на выпадак смерці, на дажыццё і інш.), розныя віды пенсійнага страхавання, страхаванне ад няшчаснага выпадку і некаторыя віды медычнага страхавання. Ім не дазваляецца займацца маёмаснымі відамі страхавання — страхаваннем маёмасці і страхаваннем адказнасці (у замежнай практыцы названыя разам general insurance ці non-life insurance).
У розных краінах да страхаўшчыкоў жыцця падаюцца асобныя адмысловыя вымогі, якія не дзейнічаюць у дачыненні іншых страхаўшчыкоў. У многіх краінах страхаваннем жыцця могуць займацца толькі камерцыйныя кампаніі, створаныя ў форме адкрытых акцыянерных таварыстваў[4]. Асабліва высокія вымогі падаюцца да страхавальнікаў жыцця і ў частцы празрыстасці вядзення іх бізнесу і зразумеласці правілаў страхавання для страхавальнікаў. У еўрапейскіх краінах страхавальнік пры заключэнні дагавора і ў любы час яго дзеяння мае права запатрабаваць ад страхаўшчыка інфармацыю пра яго чыннасць і пра праводжаныя ім страхавыя аперацыі. Упершыню гэтыя вымогі з’явіліся з канца 1980-х гадоў у Вялікабрытаніі, а 1 ліпеня 1995 года выйшла дырэктыва ЕС аб няправільных ўмовах кантрактаў. Паводле гэтай дырэктывы па вымозе страхавальніка страхаўшчык павінен паведаміць яму ўсе патрэбныя звесткі, улучаючы:
Вымогі да памеру мінімальнага памеру статутнага капіталу для страхавальнікаў жыцця звычайна істотна вышэй, чым для астатніх страхавых арганізацый. У РБ гэта не манш за 5 000 000 еўра. Адрозніваюцца ў сферы страхаванні жыцця і адносіны паміж страхавальнікам і страхаўшчыком. Яны злучаны дамоўнымі адносінамі на вельмі працяглыя тэрміны (ад 5 до 20 гадоў і больш) і зацікаўленасць у іх падтрыманні высокая і з боку страхавальніка, і з боку страхаўшчыка. Адгэтуль такія немагчымыя ў маёмасным страхаванні з’явы, як удзел страхавальнікаў у прыбытках страхаўшчыка (частку дывідэндаў некаторыя страхаўшчыкі жыцця размяркоўваюць паміж трымальнікамі полісаў — страхавальнікамі) і падаванне страхавой кампаніяй крэдытаў страхавальнікам пад заклад поліса па страхаванні жыцця. У шэрагу еўрапейскіх краін заканадаўча замацаваны абавязак страхаўшчыка размяркоўваць частку прыбытку паміж страхавальнікамі — у Францыі дзейнічае Страхавы кодэкс, паводле якога страхавальнікі павінны размяркоўваць сярод кліентаў 90 % тэхнічнага прыбытку (г. зн. прыбылі ад уласна страхавання) і 85 % фінансавай прыбылі (г. зн. прыбылі ад інвеставання сабраных страхавых прэмій), у Германіі страхаўшчыкі жыцця абавязаны выплачваць страхавальнікам 90 % прыбыткаў па дагаворам страхавання жыцця[5]. Страхавыя кампаніі, што займаюцца страхаваннем жыцця, ва ўсім свеце адносяцца да найболей буйных інстытуцыйных фундатараў [5]. Беларускі рынык страхавання жыццяПаводле даных на 2020-ты год, у Беларусі дзейнічаюць дзве страхавыя кампаніі, якія маюць ад Міністэрства Фінансаў ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай са страхаваннем жыцця. Гэта прыватная СТАА Пріорлайф [6], заснавальнікам якой з’яўляецца найбуйнейшы камерцыйны банк Рэспублікі Беларусь — Пріорбанк. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2001-га года і мае тры праграмы — Страхаванне жыцця, Страхаванне дадатковай пенсіі і Дзіцячае страхаванне. Таксама ў Беларусі з 2002-га года дзейнічае дзяржаўная кампанія Стравіта[7], якая таксама займаецца страхаваннем жыцця. Раней існавала яшчэ некалькі кампаній, але Мінфін у свой час пазбавіў іх ліцэнзій і ўсе іх кліенты перайшлі ў іншыя страхавыя кампаніі. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia