Леанід Аляксандравіч Кміт
Леанід Аляксандравіч Кміт (руск.: Леони́д Алекса́ндрович Кмит; імя і прозвішча пры нараджэнні — Аляксей Аляксандравіч Кміта; 9 сакавіка 1908, Санкт-Пецярбург — 10 сакавіка 1982, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1968). Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі Пецькі ў фільме «Чапаеў». БіяграфіяАляксей Кміта нарадзіўся 25 лютага (9 сакавіка) 1908 года ў Санкт-Пецярбургу. Скончыўшы школу, працаваў слесарам на Ленінградскім машынабудаўнічым заводзе. Спачатку Аляксей вучыўся ў тэатральных майстэрнях (ТЭМАС), затым, нягледзячы на заіканне, паступіў у Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў (у майстэрню Я. В. Чарвякова), які скончыў у 1931 годзе. У перыяд вучобы для мілагучнасці ён адкінуў апошнюю літару ад свайго прозвішча і стаў Кмітам. Што да імя, то па дакументах ён як быў Аляксеем, так і застаўся. Але сябры абвыклі яго клікаць Лёнем. І пад імем Леанід Кміт ён пачаў выступаць у тэатры, а затым увайшоў у гісторыю кінематографа. У кіно Леанід Кміт дэбютаваў у 1928 годзе. Першыя ролі ім былі сыграны яшчэ ў нямым кіно разам з Ігарам Ільінскім. Тады надыходзіла эпоха гукавога кіно. Леанід Кміт перажываў з гэтай нагоды, бо не мог пазбавіцца ад заікання. Усё вырашылася нечакана проста — аднойчы Кміт праваліўся ў калодзеж, засыпаны снегам, пасля чаго перастаў заікацца. У 1936 годзе Леанід уступіў у трупу Цэнтральнага тэатра Чырвонай Арміі, дзе служыў да 1939 года. У час Вялікай Айчыннай, у 1942—1945 гадах — акцёр ваенных ансамбляў, з 1957 года — акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Л. А. Кміт памёр 10 сакавіка 1982 года. Леанід Кміт у кадры з фільма «Чапаеў» намаляваны на паштовай марцы СССР 1964 года. Фільмаграфія
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia