Стрэлкаліст
Стрэлкалі́ст[1] (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae). Батанічнае апісаннеШматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100[1] см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[1]. АрэалУключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На тэрыторыі Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia)[1]. ЭкалогіяТрапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia