Шальнікавыя
Шальнікавыя[1] (Alismatáceae) — сямейства аднадольных раслін. АрэалШальнікавыя — амаль касмапалітнае сямейства, віды якога адсутнічаюць толькі ў значнай часткі Арктыкі, на многіх астравах Ціхага акіяна, у некаторых пустынях і высакагор’ях. У Паўночным паўшар’і яны прадстаўлены багацей, чым у Паўднёвым, а віды найбольш буйных родаў сямейства — стрэлкаліст (Sagittaria) і Echinodorus — асабліва шматлікія ў Амерыцы.
Склад сямействаСямейства Шальнікавыя ўключае 17 родаў[2]. Сярод прадстаўнікоў сямейства — такія шырока распаўсюджаныя расліны берагоў вадаёмаў і балотаў, як стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) са стрэлападобным лісцем і гронкамі даволі буйных амаль белых кветак і шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica), распаўсюджаны паўсюдна і часта расце на вільготных месцах уздоўж дарог і сцежак падобна шырока вядомаму трыпутніку вялікаму (Plantago major), за што яшчэ К. Лінеем была названа «вадзяным трыпутнікам».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia