Стрэчанская царква (Драгічын)
Царква ў гонар Стрэчання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Драгічын Брэсцкай вобласці. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. ГісторыяНа вул Леніна. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча[1]. Ранейшая драўляная царква да сярэдзіны 19 ст. прыйшла ў заняпад (была вырашана ў стылі барока з дзвюхвежавым галоўным фасадам трохнефнага яруснага аб'ёму). АрхітэктураЧатырохсценны зруб пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе трох'ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, якая завяршае шацёр. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна размешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр'ерУ малітоўную залу выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсіда вылучана іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у сярэбранай чаканай арнаментальнай рызе сярэдзены 18 ст.), «Стрэчанне». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia