Стэнагалінныя арганізмы![]() Стэнагалі́нныя аргані́змы[1] (ад грэч. στενός — «вузкі» і грэч. άλινος — «салёны») — водныя жывыя арганізмы, прыстасаваныя да існавання ў вузкім дыяпазоне значэнняў салёнасці вады і здольныя пераносіць толькі нязначныя ваганні гэтых значэнняў. Тыповыя марскія стэнагалінныя арганізмы адзначаны амаль ва ўсіх групах раслін і жывёл (напрыклад, медузы, селядцы, бычкі, прамянёвікі, марскія зоркі). У прэснаводных вадаёмах большасць раслін і жывёл адносяцца да стэнагалінных арганізмаў (напрыклад, такія рыбы, як сцерлядзь, лінь, карась[1]). Стэнагалінныя арганізмы ў сваю чаргу падзяляюцца на алігастэнагалінныя (напрыклад, калаўроткі Hexarthra oxyuris, Brachionus plicatilis, якія якія жывуць у слабасалёных Азоўскім і Каспійскім морах[2]) і полістэнагалінныя (напрыклад, марская зорка Pentagonaster granularis)[3]. Таксама вылучаюць ультрастэнагалінныя арганізмы, якія распаўсюджаны ў моцнасалёных водах (напрыклад, водарасці Dunaliella salina, Asteromonas gracilis, ракападобныя Artemia salina)[2]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia