СтэнафагіСтэнафа́гі[1] (ад грэч. στενός — «вузкі, абмежаваны» і φᾰγεῖν — «есці, пажыраць») — жывыя арганізмы, якія жывяцца адным відам корму (манафагі) ці нешматлікімі відамі корму, блізкімі па складу (алігафагі). Стэнафагія звязана з анатамічнымі, фізіялагічнымі і біяхімічнымі адаптацыямі (напрыклад асаблівай будовай стрававальнай сістэмы, асаблівым наборам ферментаў у арганізме), якія забяспечваюць здабыванне і пераварванне пэўнага тыпу ежы. Характэрна, напрыклад, спецыфічная будова стрававальнай сістэмы жвачных жывёл або яе адсутнасць у эндапаразітаў. Ступень стэнафагіі можа мяняцца з узростам (дарослыя асобіны спажываюць больш разнастайны корм, чым маладняк)[1]. Спецыялізацыя жыўлення садзейнічае аслабленню канкурэнцыі паміж рознымі відамі, а пры памяншэнні кармавой базы іх колькасць можа зніжацца[1]. Звычайна шмат стэнафагаў у багатых відамі біяцэнозах (напрыклад, у трапічных лясах), дзе існуе моцная канкурэнцыя паміж відамі[2]. Сярод стэнафагаў шмат беспазваночных жывёл. Напрыклад, многія клапы, матылі, перапончатакрылыя харчуюцца сокам, нектарам, пылком абмежаваных відаў раслін; каларадскі жук — пераважна на бульбе; яблыневыя пладажэркі — пераважна на яблыні і грэцкім арэху. Сярод пазваночных стэнафагі трапляюцца радзей[1]. Напрыклад, рыбы сінец і сігі кормяцца пераважна планктонам, сазан і лешч — заабентасам. Сярод птушак магчыма адзначыць чаратовак, якія харчуюцца пераважна аўсянікамі і камарамі-хіранамідамі; крыжадзюбаў, якія харчуюцца насеннем хваёвых дрэў і мае прыстасаваную для гэтага дзюбу; скапу, якая харчуецца рыбай. Сярод млекакормячых стэнафагамі з’яўляюцца кажаны (харчуюцца пераважна начнымі насякомымі), гіены, у якіх зубы прыстасаваны для здрабнення костак. Манафагі часта выкарыстоўваюць у ежу рэчывы, недаступныя іншым відам (скура, поўсць, пёры, воск і інш.), для чаго ў іх выпрацоўваюцца асаблівыя стрававальныя ферменты[3]. Стэнафагі проціпастаўляюцца эўрыфагам. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia