Хто смяецца апошнім (п’еса)
Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя Кандрата Крапівы. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939 годзе. У 1955 годзе па сцэнарыі Кандрата Крапівы зняты і аднайменны кінафільм. СюжэтУ цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы. Акцёры
УзнагародыГлеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі. Пастаноўкі іншых тэатраўУ 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2]. П’еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе. Пераклады на іншыя мовыГаліна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову. Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову («Das Mammutschwein», выд. Геншэль, 1954). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia