Стэфан Цадроўскі (1689—1748)
Стэфан Рыгор Цадроўскі (польск.: Stefan Cedrowski; 1689—1748) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, кальвінскі літаратар, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся з сям’і менскага скарбніка Яна Цадроўскага і Соф’і з Аборскіх[2], які пабраліся шлюбам 9 кастрычніка 1678 года ў Рубяжэвічах[3]. Ахрышчаны 3 кастрычніка 1689 года ў двары Койданава[3]. У сям’я таксама была дачка Крысціна (нар. 1691)[3]. Родзіч аўтара дыярыуша Яна Цадроўскага[2]. Быў старостам панявежскім[2], потым бабруйскім[2]. ТворчасцьПакінуў па сабе памятку як кальвінскі літаратар. У 1728 годзе падчас жыцця ў Мангейме, пераклаў з французкай мовы вельмі папулярны тым часам твор англійскага пісьменніка і прапаведніка Джонам Буньянам (John Bunyan) «The Pilgrim’s Progress from This World to That Which Is to Come». Пераклад выдадзены ананімна і толькі пасля смерці Цадроўскага, як твор «аднаго шляхціца, абывацеля Вялікага Княства Літоўскага»[4]. ![]() Аўтарства Цадроўскага вызначыў Віктар Вайнтраўб са ўступнага акравершу, папярэджання чытачу — першыя літары радкоў утвараюць словы STEPHAN CEDROWSKI:
Сям’яЗ жонкай Крысцінай з Атэнгаўзаў (пам. 3 снежня 1755), дачкой падкаморага дорпацкага[5][2], меў васьмёра дзяцей[5]:
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia