Сугвазды
Су́гвазды[1] (трансліт.: Suhvazdy, руск.: Сугвозды) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска Сугвазды ўваходзіла ў склад Сугваздаўскага сельсавета[2]. Знаходзіцца за 12 кіламетраў на ўсход ад горада Валожын, за 70 кіламетраў ад Мінска, за 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Палачаны[3]. НазваНазва Сугвазды з'яўляецца вынікам перастаноўкі літараў пры напісанні: Sugwozd < Sugowdz. У сваю чаргу, антрапонім "Сугоўдзь" — ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Su-gaud'as. Вядомае прозвішча Сугоўдзь. Назва Сугвазды (< "Сугаўдзі") уваходзіць у гняздо адыменных тапонімаў на ўсходзе ад Валожына, да якога таксама належаць назвы Цябуты, Есьманы, Гінтаўшчына, Білуці, Кібуці, Нарэйшы, Бурнейкі, Вайнілаўшчына, Даўгулёўшчына і інш. (ад балцка-літоўскіх імёнаў Čiobutas, Eismantas, Gintas, Bilutis, Kibutis, Nareiša, Burneika, Vainila, Daugulis). Насельніцтва
Інфраструктура
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia