Дварэц (Валожынскі раён)
Дварэ́ц[1] (трансліт.: Dvarec, руск.: Дворец) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 36 км на ўсход ад Валожына, 16 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 45 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, вытворчы сектар — на паўночнай ускраіне. ГісторыяВядомы ў ВКЛ з XVIII ст. У 1758 г. вёска, 3 двары, шляхецкая ўласнасць. З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1799 г. задваецца як уласнасць І. Храптовіча. Паводле перапісу 1897 г. маёнтак у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2]. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 28.5.1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоная гвардыя» з цэнтрам у в. Кудзеўцы. У 1959 г. хутар у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, машынны двор, піларама, ферма буйной рагатай жывёлы, Дом культуры, бібліятэка з фондам больш за 11,4 тыс. кніг, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 2 спартыўныя пляцоўкі. З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая (2009). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia