Сумчаты воўк
Су́мчаты воўк[1], тасманійскі воўк[1], тылацын[1] (Thylacinus cynocephalus) — драпежнае сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства Тылацынавыя (Thylacinidae). Належыць да вымерлых відаў. АпісаннеДаўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае. ПашырэннеБыў пашыраны ў Аўстраліі. Пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пачатку ХХ стагоддзя толькі на востраве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х гадоў. У 1999 годзе Аўстралійскі музей у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораў[2]. Асаблівасці біялогііВывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia