Сусак парасоністы
Суса́к парасоністы[1][2] (Butomus umbellatus) — від кветкавых раслін роду Сусак (Butomus) сямейства Сусаковыя (Butomaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[2] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і бязлістай кветаноснай стрэлкай. Лісце каля асновы сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце лінейна-трохраннае, верхняе — пляскатае. У глыбокай вадзе і на хуткай плыні лісце часам тонкае, стужкападобнае. Кветкі двухполыя, бела-ружовага колеру, з пяццю пялёсткамі, на доўгіх кветаножках, у парасонападобным суквецці на верхавінцы кветаноснай стрэлкі. Плод — шматлістоўка[2]. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[3]. Заносны від у Паўночнай Амерыцы. Расце ў вадзе, па забалочаных берагах вадаёмаў, на нізінных балотах. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезафіт і эўтроф[4]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2]. Гаспадарчае значэннеКарэнішчы расліны багатыя на крухмал і ядомыя. Корм для вадаплаўных птушак, андатры, бабра, вадзяной палёўкі. Выкарыстоўваецца сусак парасоністы і ў якасці дэкаратыўнай расліны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia