Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя (англ. World Environment Day) — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое адзначаецца 5 чэрвеня пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яго мэта — павышэнне экалагічнай свядомасці і заахвочванне глабальных і лакальных дзеянняў па абароне навакольнага асяроддзя[1].


Гісторыя

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя быў заснаваны ў 1972 годзе на Стакгольмскай канферэнцыі ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (резалюцыя № A/RES/2994 (XXVII). Першае святкаванне адбылося 5 чэрвеня 1973 года пад дэвізам «Only One Earth» («Толькі адна Зямля»)[2]. З таго часу мерапрыемства стала ключавой платформай ААН для павышэння экалагічнай свядомасці і мабілізацыі дзеянняў у больш чым 150 краінах свету


Тэматыка і арганізатары

Кожны год Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прысвечаны пэўнай тэме, якая адлюстроўвае актуальныя экалагічныя праблемы. Арганізатарам мерапрыемства выступае Праграма ААН па навакольным асяроддзі (UNEP), якая выбірае краіну-гаспадара, горад для святкавання і задае тэму года.

Год Тэма года Горад
1972 Стакгольмская канферэнцыя па праблемах навакольнага асяроддзя Стакгольм, Швецыя
1973 Жэнева, Швейцарыя
1974 Толькі адна Зямля (падчас Expo'74) Спакан, ЗША
1975 Населеныя пункты Чандыгарх, Індыя
1976 Вада — ключавы рэсурс жыцця Анатрыа, Канада
1977 Азонавы слой — экалагічная праблема; страта зямель і дэградацыя глеб Дэлі, Індыя
1978 Развіццё без разбурэння Сілхет, Бангладэш
1979 Адзіная будучыня для нашых дзяцей — развіццё без разбурэння Сілхет, Бангладэш
1980 Новы выклік новага дзесяцігоддзя: развіццё без разбурэння Сілхет, Бангладэш
1981 Падземныя воды; таксічныя хімікаты ў харчовым ланцугу чалавека Сілхет, Бангладэш
1982 Дзесяць гадоў пасля Стакгольма (абнаўленне экалагічнай свядомасці) Дака, Бангладэш
1983 Кіраванне і ўтылізацыя небяспечных адходаў: кіслотныя дажджы і энергетыка Сілхет, Бангладэш
1984 Апустыньванне Радшахі, Бангладэш
1985 Моладзь: насельніцтва і навакольнае асяроддзе Ісламабад, Пакістан
1986 Дрэва міру Антарыа, Канада
1987 Асяроддзе і жытло: нешта большае, чым дах Найробі, Кенія
1988 Калі людзі ставяць навакольнае асяроддзе на першае месца, развіццё працягваецца Бангкок, Таіланд
1989 Глабальнае пацяпленне — глабальная трывога Брусэль, Бельгія
1990 Дзеці і навакольнае асяроддзе Мехіка, Мексіка
1991 Кліматычныя змены: патрэба ў глабальным партнёрстве Стакгольм, Швецыя
1992 Толькі адна Зямля — беражы і дзяліся Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
1993 Беднасць і навакольнае асяроддзе — разарваць замкнутае кола Пекін, Кітай
1994 Адна Зямля — адна сям’я Лондан, Велікабрытанія
1995 Мы, народы: аб’яднаныя дзеля глабальнага асяроддзя Прэторыя, ПАР
1996 Наша Зямля, наша жыццёвае асяроддзе, наш дом Стамбул, Турцыя
1997 Для жыцця на Зямлі Сеул, Паудневая Карэя
1998 Для жыцця на Зямлі — уратуйма нашыя моры Масква, Расія
1999 Наша Зямля — наша будучыня — проста ўратуй яе! Токіа, Японія
2000 Экалагічнае тысячагоддзе — час дзейнічаць Адэлаіда, Аўстралія
2001 Злучыся з сусветнай сеткай жыцця Турын (Італія) і Гавана (Куба)
2002 Дай Зямлі шанец Шэньчжэнь, Кітай
2003 Вада — два мільярды людзей паміраюць без яе! Бейрут, Ліван
2004 У вышуку! Моры і акіяны — жывыя ці мёртвыя? Барселона, Іспанія
2005 Зялёныя гарады — расліны дзеля планеты! Сан Францыска, ЗША
2006 Пустыні і апустыньванне — не пакідайце сухія землі! Алжыр, Алжыр
2007 Раставанне лёду — гарачая тэма? Лондан, Велікабрытанія
2008 Адмоўся ад звычак — да эканомікі з нізкім узроўнем выкідаў Уелінгтан, Новая Зеландыя
2009 Твая планета патрэбна табе — аб’яднайся дзеля барацьбы са зменамі клімату Мехіка, Мексіка
2010 Шмат відаў. Адна планета. Адна будучыня Рангпур, Бангладэш
2011 Лясы: прырода служыць табе Дэлі, Індыя
2012 Зялёная эканоміка: а ты ў ёй? Бразіліа, Бразілія
2013 Думай. Еш. Захоўвай. Змяншай свой экалагічны след у харчаванні Улан Батар, Манголія
2014 Павышай свой голас, а не ўзровень мора Брыджтаўн, Барбадас
2015 Сем мільярдаў мар: адна планета. Спажывай з розумам Рым, Італія
2016 Нулявая цярпімасць да нелегальнага гандлю дзікай прыродай Луанда, Ангола
2017 Злучаем людзей з прыродай — у горадзе і на зямлі, ад полюса да экватара Атава, Канада
2018 Перамагаем пластыкавае забруджванне Нью Дэлі, Індыя
2019 Перамагаем забруджванне паветра Кітай
2020 Час прыроды Калумбія
2021 Аднаўленне экасістэм Пакістан
2022 Толькі адна Зямля Швецыя
2023 Рашэнні праблемы пластыка Кот-д’Івуар
2024 Аднаўленне зямлі, барацьба з апустыньваннем і засухамі Эр-Рыяд, Саўдаўская Аравія
2025 Спыняем пластыкавае забруджванне Паўдневая Карэя

Удзел і значэнне

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя аб’ядноўвае ўрады, бізнес, грамадскія арганізацыі і грамадзян па ўсім свеце. У гэты дзень праводзяцца экалагічныя акцыі, адукацыйныя кампаніі, высадка дрэў, прыборка тэрыторый і іншыя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства служыць платформай для абмеркавання экалагічных праблем і распрацоўкі рашэнняў на міжнародным, нацыянальным і лакальным узроўнях.


Актуальнасць для Беларусі

У Беларусі Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя адзначаецца рознымі экалагічнымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі і грамадскімі ініцыятывамі. У гэты дзень праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы, экалагічныя акцыі і інфармацыйныя кампаніі, накіраваныя на павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і заахвочванне да ўстойлівага ладу жыцця.

З 2025 года ў гэты дзень уручаецца Зялёная прэмія

Зноскі

  1. Global actions on World Environment Day underscore urgent need to protect the planet (англ.). www.unep.org (5 чэрвеня 2022). Праверана 7 чэрвеня 2025.
  2. Telephone Conference for World Environment Day (англ.).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya