Шапечына
Шапе́чына[1] (трансліт.: Šapiečyna, руск.: Шапечино) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета. ГеаграфіяАграгарадок знаходзіцца за 25 км у напрамку на поўдзень ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Р87 Віцебск—Орша, на рацэ Сухадроўка. ГісторыяНазва вёскі ўтворана ад прозвішча Шапечын. Вядома з XVII ст. як сяло-ўладанне зямяніна Войны-Рамейкі Ясянецкага ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1635 годзе ён заклаў Шапечына ў ліку другіх сёл за 2000 коп грошай літоўскіх сваёй жонцы Пелагеі Склатоўскай. У XIX ст. вёска вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1871 годзе маёнтак набыў селянін Іван Васькоўскі, які меў тут 139 дзесяцін зямлі. На пачатку XX ст. вёска (53 дзесяціны зямлі) у Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да Кабыльніцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе (11 двароў, 73 жыхары) належала Бабавікоўскай сельскай грамадзе. З 20 жніўня 1924 г. аграгарадок у Асінаўскім сельсавеце Высачанскага раёна Віцебскай акругі, з 8 ліпеня 1931 — Лёзненскага, з 12 лютага 1935 — Багушэўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1941 годзе ў вёсцы 14 двароў, 60 жыхароў. У ліпені 1941 г. нямецкія войскі знішчылі вёску і 6 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 г. яна ў Віцебскім раёне, з 24 студзеня 1971 — Шапечынскім сельсавеце. У 1969 тут 15 двароў, 58 жыхароў. На 1 студзеня 2003 г. 149 двароў, 352 жыхары. аграгарадок у складзе ЗАТ «Ліпаўцы». ІнфраструктураУ вёсцы працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, АТС, аддзяленне сувязі, пачатковая школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia