Сухапутныя войскі Кыргызстана
Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войск у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева[1]. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана[2]. Стварэнне і наступная гісторыяСухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войск былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны[1], а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей[3]. Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў[1], пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны[4]. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часцямі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу[2]. Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне)[2]. У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часцю Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806[5]. Структура![]() Па даных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА[6]. Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў[7] (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні)[8]. У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць:
У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць[8]:
УзбраеннеСтралковае
БранятэхнікаПаводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.
ПастаўкіУ жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад пасольства ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных часцей[19]. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе[20]. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расіі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваных разведна-дазорных машын[21]. КіраўніцтваКамандуючыя
Начальнікі штаба
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia