Сушаніца балотная
Су́шаніца багнавая[1], сушаніца балотная[1] — кветкавая расліна роду Сушаніца (Gnaphalium) сямейства Астравыя (Asteraceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—20[1][2] см. Каранёвая сістэма мае глыбіню да 18[2] см. Сцябло пераважна раскідзіста-галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Кветкі ў дробных жаўтавата-белых кошыках, сабраных клубочкамі ў шчыльныя галоўчатыя суквецці і абкружаных даўжэйшым за іх лісцем. Краявыя кветкі песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя і двухполыя. Плод — сямянка з чубком. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), Паўночнай Амерыкі[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, узлесках, камяністых россыпах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пашах і агародах, аблогах, пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны[4]. Від быў занесены ў Чырвоную кнігу Саратаўскай вобласці Расіі (1996)[4][5]. Гаспадарчае значэннеЛекавая расліна. Пустазелле на пасевах пераважна азімых культур. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia