Сцяг Баварыі
Сцяг Баварыі (ням.: Staatsflagge Bayerns) — адзін з сімвалаў федэральнай зямлі Свабодная дзяржава Баварыя. Афіцыйна ў Баварыі два сцягі, абодва прынятыя 16 лістапада 1953 года, абодва маюць прапорцыі 3:5, абодва выкарыстоўваюць традыцыйныя колеры зямлі — белы і блакітны. Нормы, у якім выпадку выкарыстоўваецца той ці іншы сцяг адсутнічаюць. У першым варыянце («паласаты сцяг») выкарыстоўваецца палотнішча з памерамі бакоў 3 да 5, верхняя палова белая, ніжняя — блакітная. У другім варыянце («дыяментавы сцяг») выкарыстоўваецца чаргаванне белых і блакітных ромбаў («дыяментаў»). Пры гэтым колькасць ромбаў не павінна быць меншай за 21, а зрэз ромба ў правым верхнім вугле павінен быць белага колеру.[1] Выява герба Баварыі на сцягу не з'яўляецца законнай,[2] але часам выкарыстоўваецца. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia