Сцяг Бразіліі
Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з парт. «Парадак і прагрэс»). Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны). Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.
Гістарычныя сцягі Бразіліі (галерэя)
Зноскі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia