Кінематограф БразілііКінематограф Бразіліі — адзін з відаў мастацкай творчасці ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія, нацыянальны стыль і спосаб падачы кінематаграфічнага матэрыялу, а таксама эканамічныя ўзаемаадносіны, звязаныя з працэсам вытворчасці і пракатам створаных твораў. ГісторыяВытворчасць фільмаў у Бразіліі пачалася ў 1903 годзе. У 1915 годзе была створана першая кінастудыя, дзе здымаліся пераважна бразільскія варыянты замежных фільмаў, экранізаваліся творы літаратуры. У першых гукавых фільмах , галоўным чынам музыкальных камедыях, здымаліся вядомыя спевакі, выкарыстоўваліся нацыяльныя музычныя мелодыі, сюжэты фільмаў былі звязаны з штогадовымі карнаваламі. У 1940-я гады створаны кінастудыі «Атлантыка» (Рыа-дэ-Жанейра) і «Вера-Крус» (Сан-Паўлу). Найбольш значныя стужкі знялі рэжысёры У. Маўру , А. Кавалканці , Л. Барэту . У 1950—1960-я гады пачалі дзейнасць рэжысёры т.зв. «новага кіно», творчасць якіх сфарміравалася пад уплывам італьянскага неарэалізму (А. Віяні , Н. Перэйра дус Сантус і інш.). У 1970—1980-я гады ўзмацніўся кантроль урада над кінапракатам з мэтай стымуляваць кінавытворчасць. Адначасова з камерцыйнымі здымаліся творы, заснаваныя на міфалагічных і фальклорных матывах, гістарычных фактах. Ствараліся карціны, у аснове якіх сур'ёзныя сацыяльныя праблемы . Сярод лепшых фільмаў: «Песня мора » (1952), «Кангасейра » (1953), «Рыа 40° » (1955), «Там, дзе канчаецца асфальт » (1956), «Чырвоная смакоўніца » (1961), «Абяцанне » (1962), «Высушаныя жыцці » (1963), «Зямля ў трансе » (1966), «Дона Флор і абодва яе мужы » (1976), «Падзенне» (1977), «Аваэтэ — насенне помсты » (1984). СучаснасцьЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia