Сцяг Экватарыяльнай Гвінеі
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея апісаны ў артыкуле 4 канстытуцыі краіны, прынятай на нацыянальным рэферэндуме 17 лістапада 1991: Нацыянальны сцяг мае зялёны, белы і чырвоны колеры ў трох гарызантальных палосах роўнай шырыні і блакітны трохкутнік ля тронкавага краю. У цэнтры сцяга адлюстроўваецца герб Рэспублікі. Герб Рэспублікі ўсталёўваецца законам. У гербе Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў срэбным шчыце намалявана зялёнае баваўнянае дрэва (бомбакс). Над шчытом размешчаны па дузе акружнасці 6 залатых шасціканцовых зорак, якія сімвалізуюць правінцыі дзяржавы. Пад шчытом — срэбная стужка з дзяржаўным дэвізам «UNIDAD PAZ Y JUSTICIA» («Адзінства, мір і справядлівасць») чорнымі літарамі. Сцяг прыняты 12 кастрычніка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея. Колеры маюць наступнае значэнне:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia